BE RU EN

Акупанты масава бягуць з Ачарэціна Данецкай вобласці: эфектнае відэа

  • 19.04.2024, 8:44

Тых, хто не ўцёк, дабівала артылерыя.

Украінскія абаронцы ў Ачарэціне Данецкай вобласці з дапамогай fpv-дронаў спынілі штурм акупантаў на прыватную забудову. Па выніках удалай аперацыі 50 захопнікаў былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі.

Адпаведнае відэа апублікаваў аналітычны канал Deep State. Адзначаецца, што штурмавыя групы назапашваліся ў памяшканні падстанцыі для далейшай перадыслакацыі ў прыватную забудову і штурму пасёлка ў раёне вакзала.

«Тых, хто не ўцёк, потым дабівала артылерыя. Цяпер расейцы пакінулі тэрыторыю падстанцыі і рыхтуюць новую хвалю нападаў», - адзначылі аналітыкі, дадаўшы, што добрую працу правялі аэравыведка і артылерыя.

Апошнія навіны