BE RU EN

На Берасцейшчыне пасля адпрацоўкі з'ехала больш за палову маладых спецыялістаў

  • 18.04.2024, 20:36

Беларусы пакідаюць «крыштальны сасуд».

У Кобрыне прайшло супольнае пашыранае пасяджэнне прэзідыума Берасцейскага абласнога камітэта прафзвязу супрацоўнікаў аграпрамысловага комплексу і абласной Маладзёвай рады галіновага прафзвязу. Як паведамляе абласная тэлевізія, на ім агучылі «несуцяшальную» статыстыку пра «замацаванне маладых спецыялістаў на месцах у апошнія гады», паведамляе «Еўрарадыё».

«У сельгасарганізацыі Берасцейскай вобласці ў 2021 годзе прыбылі 269 спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і 453 з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, – гаворыцца ў сюжэце. – Праз два гады, пасля адпрацоўкі, на сваім першым працоўным месцы засталася толькі палова маладых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і менш за 40% з сярэдняй спецыяльнай... Кадравы дэфіцыт становіцца адной з праблемаў галіны».

А кіраўнік абласной арганізацыі прафзвязу супрацоўнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Саланевіч заявіў, што ў моладзі заробак не стаіць на першым месцы. Яе нібыта перш за ўсё цікавіць «нармаваны працоўны дзень і стабільныя выхадныя», а таксама «перспектывы кар'ернага росту».

Апошнія навіны