BE RU EN

У Баранавічах грузчыку здалося, што яго хочуць звольніць: Ён загадзя адпомсціў кіраўніку

  • 18.04.2024, 20:05

Пазней ён даведаўся, што трывогі былі марныя.

Крымінальную справу за хуліганства распачалі ў дачыненні да 24-гадовага грузчыка адной з крамаў у Баранавічах, паведаміў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.

Маладому чалавеку падалося, што яго хочуць звольніць. Уначы ён пастанавіў за гэта адпомсціць свайму працадаўцу. Хлопец падышоў да крамы, падняў з зямлі камень і разбіў ім акно, пасля чаго знік.

Дырэктар гандлёвага аб'екта раніцай звярнуўся ў міліцыю. Неўзабаве падазраванага затрымалі. Высветлілася, што намераў звальняць грузчыка ў кіраўніка крамы не было, а асцярогі супрацоўніка былі марныя.

У дачыненні да маладога чалавека распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Апошнія навіны