BE RU EN

Літва закрыла пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

  • 18.04.2024, 10:46

«Меднікі» не працуюць.

Літва закрыла пункт пропуску «Меднікі», размешчанага на мяжы з Беларуссю, пасля пажару. У Дзяржаўным памежным камітэце паведамілі, што літоўскі бок прыпыніў афармленне транспарту ва ўказаным пункце пропуску. Падрабязнасці расказалі ў ведамстве.

Са звестак Памежнага камітэта, уначы 18 красавіка 2024 года ў памежным пункце «Меднікі» («Каменны Лог» з беларускага боку) адбылося ўзгаранне адміністрацыйнага будынка мытных органаў Літвы. Удакладняецца, што з 06.20 гадзін літоўскі бок часова прыпыніў пропуск транспарту і асоб.

«Рэкамендуем улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху», - падкрэслілі ў ДПК.

Апошнія навіны