BE RU EN

Пад Смаргонню бачылі неапазнаны лётны аб'ект

  • 17.04.2024, 20:08

Фотафакт.

Раніцай 16 красавіка ў Смаргонскі райаддзел міліцыі паступіла паведамленне, што паблізу аграгарадка Жодзішкі заўважаны падазроны аб'ект, паведамляе shliah.by.

Высветлілася, ім быў паветраны шар з прывязанай кардоннай скрыняй.

Выявіўшы «груз», праваахоўнікі знайшлі ўнутры цыгарэты.

Ад Жодзішак да мяжы з Літвой блізу 50 кіламетраў.

Апошнія навіны