BE RU EN

Да +13°С чакаецца ў Беларусі 18 красавіка

  • 17.04.2024, 18:08

Будзе воблачна з прасвятленнямі.

Дажджы, моцны вецер і да 13 градусаў цяпла чакаецца 18 красавіка ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі - дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, уначы слабы, удзень 5-10 м/с, месцамі на ўсходзе парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1 - плюс 5 градусаў, а на паўднёвым усходзе - да 7 градусаў цяпла. Удзень слупкі тэрмометраў пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны