BE RU EN

МТС у Беларусі ўзначаліў экс-начальнік КДБ Менска і вобласці

  • 17.04.2024, 15:00

Што вядома.

Уладзімір Козыр прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара кампаніі МТС, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

У МТС адзначылі, што Уладзімір Козыр мае "вялікі вопыт".

“Доўгі час працаваў у кірунках эканомікі і сувязі. Да прыходу ў МТС займаў кіроўныя пасады ў праваахоўных органах Рэспублікі Беларусь”, - гаворыцца ў паведамленні.

Уладзімір Козыр нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Савічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі механічны інстытут (Расея), у 2019-м - Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Ён узначальваў аператыўна-пошукавую ўправу КДБ, а ў ліпені 2020 года быў прызначаны начальнікам управы КДБ Менску і Менскай вобласці.

Апошнія навіны