BE RU EN

УСУ ліквідавалі калону тэхнікі РФ падчас штурму пад Рабоціна

  • 17.04.2024, 11:40

Усё знішчылі яшчэ на падыходзе артылерыяй.

Расейскія акупанты не пакідаюць спроб вярнуць страчаныя пазіцыі ў раёне Рабоціна ў Запарожжы. Байцы УСУ адбілі чарговы штурм расейцаў на бранятэхніцы. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале "Афіцэр +" лейтэнант УСУ з пазыўным "Алекс" са спасылкай на словы байца 65-й брыгады.

“Становішча стабільна напружанае, крыху на ўсход ад Рабоціна расейцы праводзілі штурм сіламі 5 БМД і 5 БТР. Усё знішчылі яшчэ на падыходзе артылерыяй. Пяхоту дабілі скідамі”, - распавёў вайсковец.

Баец дадаў, што на іх адцінку фронту ў іх значна павялічылася колькасць начных “Мавікоў” і начных FPV-дронаў, што ўжо адбіваецца на лініі фронту пад Рабоціна.

У ранішняй справаздачы Генштаба УСУ 17 красавіка паведамлялася, што на Арэхаўскім кірунку расейскія акупанты 4 разы атакавалі пазіцыі ўкраінскіх ваяроў у раёнах Старамайорскага Данецкай вобласці, Рабоціна і паўночна-заходней Вярбовага Запарожскай вобласці.

Апошнія навіны