BE RU EN

Беларускія навукоўцы заявілі, што стварылі мікрачып для выяўлення алергіі

  • 15.04.2024, 21:03

Цяпер ён праходзіць выпрабаванні.

У Беларусі навукоўцы стварылі мікрачып для дыягностыкі алергіі.

Паведамляецца, што мікрачып уяўляе з сябе невялікую шкляную, пластыкавую, крамянёвую падкладку з алергенамі. Пры дадаванні сыроваткі і антыцелаў пацыента ён дае магчымасць вызначаць рэакцыю да вялікай колькасці раздражняльнікаў адначасова.

Прататып беларускай чыпавай тэст-сістэмы ўжо гатовы. Ён праходзіць выпрабаванні. Названыя чыпы былі распрацаваныя ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Апошнія навіны