BE RU EN

Нарвегія перадасць Украіне F-16 з найноўшым узбраеннем

  • 15.04.2024, 18:08

Дакладную колькасць самалётаў трымаюць у сакрэце.

Нарвегія перадасць Украіне абноўленыя знішчальнікі F-16, якія знаходзяцца ў добрым стане. Аб гэтым 15 красавіка заявіў міністр замежных спраў Нарвегіі Эспэн Барт Эйдэ падчас на прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Украіны Дзмітрыем Кулебам.

Міністр Эйдэ распавёў, што перададзеныя Украіне знішчальнікі, магчыма, будуць мець нават больш далёкія ўдарныя магчымасці, якія зараз вельмі важныя для Украіны.

У адказе на пытанні журналістаў па колькасці перададзеных знішчальнікаў, Эйдэ расказаў, што «там будзе значная колькасць».

У той жа час, на дадатковае пытанне журналістаў ён адмовіўся назваць дакладную колькасць бартоў, спасылаючыся на тое, што акрамя самалётаў у добрым стане, будуць яшчэ самалёты, якія «можна выкарыстоўваць для рамонту».

- У мяне ёсць досвед у абароне і ведаю, што F-16 вельмі магутная платформа і ўсё залежыць ад таго, як яе абсталяваць. Галоўнае - яшчэ і сістэма ўзбраення, якую можна навесіць на платформу, - дадаў Эйдэ.

Ён падкрэсліў, што перададзеныя Украіне знішчальнікі будуць мець найноўшае ўзбраенне.

Апошнія навіны