BE RU EN

Польшча атрымала ад ЕЗ "найбуйнейшы ў гісторыі" трансфер

  • 15.04.2024, 16:06

На 6,2 мільярда еўра.

Польшча 15 красавіка атрымала ад ЕЗ перавод у суме 6,2 млрд еўра (27 млрд злотых), што ва ўрадзе назвалі найбуйнейшай разавай выплатай за час сяброўства Польшчы ў Еўразвязе.

Як паведамляе Onet, пра гэта абвясціла польскі міністр у пытаннях фондаў і рэгіянальнай палітыкі Катаржына Пелчыньска-Наленч.

"Польшча толькі што атрымала самы вялікі трансфер ад ЕЗ за гісторыю нашага сяброўства", - заявіла міністр.

Сродкі будуць накіраваныя на шэраг праектаў, пераважна ў сферы інфраструктуры.

Міністр заявіла, што гэта "важны дзень для польскай эканомікі і інвестыцый".

Апошнія навіны