BE RU EN

Бунт супраць Пуціна: у РНБА Украіны назвалі верагодны сцэнар і тэрміны перавароту ў РФ

  • 15.04.2024, 15:22

Расейская эліта аднойчы можа павярнуцца супраць дыктатара.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Літвіненка пракаментаваў верагоднасць перавароту ў Расеі.

Расейская эліта аднойчы можа павярнуцца супраць дыктатара Уладзіміра Пуціна, заявіў ён у інтэрв'ю выданню The Economist.

“У кіраўніцтве яшчэ нямала рацыянальных людзей. Яны будуць думаць і дзейнічаць, калі зразумеюць, што кошт знаходжання з Пуціным вышэйшы, чым адыход ад яго”, - кажа сакратар РНБА.

Разам з тым ён звярнуў увагу на тое, што для Украіны першачарговым з`яўляецца атрыманне рэальных гарантый бяспекі.

Як удакладняецца ў матэрыяле The Economist, Літвіненка быў у Маскве курсантам-крыптолагам у элітнай акадэміі КДБ. А будучы кіраўніком Службы замежнай выведкі Украіны на працягу двух гадоў вайны, ён займаўся падрывам і атрыманнем інфармацыі ад сваіх былых калег. У канцы сакавіка ён заняў адну з найважнейшых пасад у краіне.

Апошнія навіны