BE RU EN

У Гомелі маршрутка рэзнулася ў тралейбус

  • 15.04.2024, 12:35

Ёсць пацярпелыя.

Тры чалавекі атрымалі траўмы пры сутыкненні маршруткі і тралейбуса ў Гомелі, паведамілі ў абласной ДАІ.

Здарэнне адбылося днём 12 красавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, 44-гадовая кіроўца тралейбуса ехала па вуліцы Савецкай з боку вуліцы Яфрэмава ў кірунку вуліцы Чангарскай дывізіі. Пры павароце налева яна не прапусціла маршрутку, якой кіраваў 56-гадовы мужчына, і ўчыніла з ёй сутыкненне.

У выніку ДТЗ тры пасажыркі маршрутнага таксі, у тым ліку непаўналетняя, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.

Апошнія навіны