BE RU EN

У Бярдзянску і Севастопалі грымяць выбухі, Крымскі мост у дыме

  • 15.04.2024, 12:06

УСУ нанеслі ракетны ўдар.

УСУ атакавалі аб'екты расейцаў у Бярдзянску і Севастопалі. Акупанты паведамляюць, што бачылі ў небе шмат авіяцыі, а таксама ракет. Пра гэта паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы, піша «24 Канал».

Расейскія захопнікі паведамілі аб паветранай трывозе ў Севастопалі аб 11:26 па мясцовым часе. Акупанты папярэджвалі аб небяспецы і прасілі грамадзян "не здымаць на фота ці відэа працу нашай СПА".

Мясцовыя тэлеграм-каналы таксама пісалі, што аб 11.22 расейцы закрылі для праезду Крымскі мост. Пасля гэтага ў пабліках пачала з'яўляцца інфармацыя аб ракетнай небяспецы для Крыма асабліва для Севастопаля.

Паведамляецца аб «дымавой заслоне» над Крымскім мостам.

У акупаваным Бярдзянску таксама гучна. Выбухі чуе ўвесь горад

Апошнія навіны