BE RU EN

Беларускі біятланіст штурхнуў расейца пасля фінішу

  • 14.04.2024, 15:56

Адбылася сутычка.

Мас-старт біятлоннай гонкі ў Мурманску на так званым Кубку Садружнасці 14 красавіка скончыўся сутычкай. Беларус Іван Тулацін спецыяльна ўехаў пасля фінішу ў расейца Данііла Усава, заўважыў «Прессбол».

Тулацін заняў 7-е месца, а Усаў 4-е. Расеец на 6 секунд апярэдзіў беларуса. На відэа добра відаць, як Іван пасля перасячэння фінішнай рысы плячом зачапіў Данііла, чаго той відавочна не чакаў. Пасля гэтага Тулацін зняў лыжы і эмацыйна вылаяўся.

«У нас з Іванам адбылася, скажам так, сутычка на фінішы. На апошнім коле перад фінішным спускам ён пайшоў горным ходам, а я - звычайным. Атрымалася, што ў яго павялічылася плошча штуршка, а паколькі я ішоў на кожны крок, выпадкова яму на лыжу наехаў. Ён упаў, страціў хуткасць, час, а там яго Эдуард [Латыпаў] накаціў. Я хачу папрасіць прабачэння. Нічога такога я не планаваў рабіць. Проста так атрымалася», - пракаментаваў інцыдэнт Усаў.

Апошнія навіны