BE RU EN

Шаранговіч стаў найлепшым беларускім бамбардзірам за сезон НХЛ

  • 13.04.2024, 10:13

Абышоў Грабоўскага.

Нападнік «Калгары Флэймз» Ягор Шаранговіч стаў найлепшым беларускім бамбардзірам за адзін сезон у НХЛ.

Беларускі нападнік «Калгары» 12 красавіка зрабіў галявую перадачу ў матчы супраць «Анахайм» і дапамог сваёй камандзе перамагчы (6:3).

Усяго ў 79 матчах цяперашняга сезону НХЛ Шаранговіч набраў 58 (30+28) балаў, дагнаўшы Міхаіла Грабоўскага, які ў сезоне 2010/11 у складзе «Таронта» таксама набраў 58 балаў (29+29), але пры гэтым закінуў на адну шайбу менш.

Нагадаем, у пачатку красавіка Ягор Шаранговіч пабіў рэкорд у галах у НХЛ сярод беларускіх хакеістаў. У матчы супраць «Эдмантан Ойлерз» ён закінуў сваю 30-ю шайбу, рэалізаваўшы большасць у другім перыядзе.

Апошнія навіны