BE RU EN

Да +20°С чакаецца ў Беларусі ў пятніцу

  • 11.04.2024, 18:14

Пераважна без ападкаў.

Да 20 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 12 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пахмурна з прасвятленнямі і пераважна без ападкаў. Толькі ўначы месцамі на поўначы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні 4—9 м/с, раніцай і ўдзень з парывамі да 14 м/с, месцамі да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, удзень - 14-20 градусаў цяпла.

Апошнія навіны