BE RU EN

У Беларусі змянілі працэдуру праходжання тэхагляду

  • 11.04.2024, 16:17

У чым сутнасць новаўвядзення?

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі ўнесла ў працэдуру тэхагляду новаўвядзенне. Цяпер кіроўцам трэба будзе запоўніць "заяву на выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху". Форму гэтага дакумента размясцілі ў пастанове № 14 Мінтранса.

Так, у заяве папросяць указаць прозвішча, імя, імя па бацьку «зацікаўленай асобы», гэта значыць чалавека, які прывёз аўто на тэхагляд, і яго (асобы) ідэнтыфікацыйны нумар.

Далей блок, які тычыцца самой машыны. Тут трэба будзе пазначыць серыю і нумар пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічнага пашпарта) і "дадатковыя звесткі" паводле прынцыпу "так" ці "не":

легкавы аўтамабіль, які выкарыстоўваецца для камерцыйных перавозак пасажыраў,

аўтобус або іншы транспартны сродак, прызначаны і абсталяваны для перавозак пасажыраў, які мае акрамя месца кіроўцы больш за восем месцаў для сядзення,

аўтамабіль, які выкарыстоўваецца для навучання кіраванню іншым транспартным сродкам.

Апошнія навіны