BE RU EN

«Беларуская прамысловасць набліжаецца да краху»

  • 10.04.2024, 10:34

Заводы страцілі выгадныя рынкі збыту.

У рэжыму загружаны працай толькі тры прадпрыемствы, якія зарабляюць грошы на вайне. Астатнія загінаюцца ад санкцый, піша чытач сайта Charter97.org:

- У нарадзе аб развіцці прамысловасці ўзялі ўдзел 250 прадпрыемстваў. Толькі тры забяспечаны экспартнымі заказамі да пачатку 2025-га. Астатнія зазнаюць спад вытворчасці.

БелОМА вырабляе оптыку, а "Інтэграл" і "Планар" - мікрасхемы і электроніку для расейскага ВПК. Астатнія заводы страцілі выгадныя рынкі збыту праз санкцыі, маюць праблемы без заходніх дэталяў і тэхналогій.

Супрацоўніцтва з пуцінскім рэжымам вядзе беларускую прамысловасць да краху.

Апошнія навіны