BE RU EN

Упрыгожванні маці фараона Хеопса раскрылі невядомыя моманты ў гісторыі Егіпта

  • 1.04.2024, 14:44

Навукоўцы прааналізавалі ўзоры ювелірных вырабаў.

Бранзалеты, знойдзеныя ў грабніцы старажытнаегіпецкай царыцы Хетеферэс I, маці фараона Хеопса, сталі першым сведчаннем гандлю паміж Старажытным Егіптам і Грэцыяй. Пра гэта піша навуковы часопіс Archaeological Science: Reports.

Міжнародная група навукоўцаў прааналізавала ўзоры ювелірных вырабаў. У складзе знайшлі звыклыя для Егіпта медзь, золата, свінец, а таксама фрагменты напаўкаштоўных і каштоўных камянёў, такіх як біруза, лазурыт і сердалік.

А ў адным бранзалеце з выявай матыля знайшлі срэбра. Характэрна, што ў той перыяд (у 2600 г. да н.э.) на тэрыторыі Егіпта не было ніякіх крыніц гэтага металу. Каманда навукоўцаў надумала больш старанна даследаваць склад срэбра і прыйшла да высновы, што яго здабылі на грэцкіх выспах у Эгейскім мор, ў горадзе Лаўрыён.

Апошнія навіны