BE RU EN

Відэафакт: Мянчук пераходзіў па зебры – пракацілі на капоце

  • 8.03.2024, 20:58

Усяму віной яркае сонца.

Учора на скрыжаванні вуліцаў Кашавога і Стаханаўскай у Менску проста на пешаходным пераходзе быў збіты мужчына. Здарэнне зафіксаваў відэарэгістратар чытача «Анлайнера», які падзяліўся запісам. Мяркуючы з усяго, пешаход здолеў унікнуць сур'ёзных траўмаў.

Сітуацыя зноў нагадвае, наколькі небяспечнае для кіроўцаў і пешаходаў яркае сонца. Не выключана, што менавіта кантравое святло не дазволіла аўтамабілісту своечасова зрэагаваць. Так ці інакш, гэта яшчэ адна наглядная нагода для кіроўцаў і пешаходаў быць больш уважлівымі і асцярожнымі ў гадзіны першых вясновых заходаў.

Апошнія навіны