BE RU EN

Жаночая лыжная гонка ў Сочы скончылася масавымі траўмамі

  • 8.03.2024, 17:09

Спартовак павезлі на «хуткай».

У пятніцу, 8 сакавіка, у Міжнародны жаночы дзень у вёсцы Эста-Садок (Краснадарскі край, РФ) праходзілі лыжныя гонкі ў рамках Спартакіяды навучэнцаў. Жаночая гонка скончылася масавым падзеннем, праз што некаторыя спартоўкі атрымалі сур'ёзныя траўмы. Дзевяць лыжніц павезлі на «хуткай», 15 сышлі з дыстанцыі.

Пра гэта распавяла кіраўніца Федэрацыі лыжных гонак Расеі (ФЛГР) Алена Вяльбе ў каментары для «Матча ТБ». Прычынай інцыдэнту стала пастанова арганізатараў правесці гонку з масавым стартам сярод непадрыхтаваных дзяцей 2006-2007 гадоў нараджэння ў дрэннае надвор'е на «дрэннай» трасе.

Лыжніца Дар'я Ермакова паказала наступствы падзення падчас гонкі. Дзяўчына адзначыла, што да пачатку стартаў казала пра дрэннае надвор'е.

Апошнія навіны