Майк Тайсан правядзе бой з блогерам Джэйкам Полам
- 7.03.2024, 19:15
Блогер на 30 гадоў маладзейшы за легендарнага баксёра.
Былы абсалютны чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Майк Тайсан і блогер Джэйк Пол правядуць баксёрскі паядынак 20 ліпеня ў Арлінгтане (штат Тэхас, ЗША), паведамілі арганізатары Most Valuable Promotions.
Бой будзе транслявацца на Netflix. ESPN адзначае, што статус бою - прафесійны або выставачны - пакуль невядомы.
У кастрычніку мінулага гады прадстаўнік Тайсана казаў, што той больш не плануе праводзіць баі.
У апошні раз Тайсан выходзіў на рынг у 2020 годзе ў выставачным паядынку супраць Роя Джонса. У андэркардзе таго бою Пол накаўтаваў былога гульца НБА Нейта Робінсана.
Арганізатары назвалі бой Тайсан - Пол "паядынкам мары", які здараецца раз у жыцці.