BE RU EN

Менскае «Дынама» перамагло БАТЭ ў Кубку Беларусі

  • 6.03.2024, 21:08

Адзіны гол забіў Арцём Сакалоўскі.

У сераду ў матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі менскае «Дынама» перамагло БАТЭ – 1:0. Адзіны гол забіў Арцём Сакалоўскі.

Барысаўчане правялі свой дамашні паядынак на стадыёне ФК «Менск».

У іншым чвэрцьфінале «Тарпеда-БалАЗ» перамагло «Шахцёр» – 2:0.

Матчы ў адказ пройдуць 10 сакавіка ў Менску і Салігорску.

Апошнія навіны