BE RU EN

Пад Маладзечнам нарадзіўся белы вярблюд

  • 31.03.2024, 21:39

Відэа з ім з'явілася ў сацсетцы.

У аграсядзібе пад Маладзечнам нарадзілася белае верблюдзяня. Гэта адбылося 29 сакавіка. Відэа ягонага з'яўлення на свет і знаёмства з мамай апублікавала карыстальніца ЦікТока Настасся Чарняўская.

Паводле словаў Настассі, спачатку супрацоўнікі аграсядзібы вартавалі малога, кармілі і нават абаранялі яго ад маці. Цяпер атрымалася прывучыць яго да матчынага кармлення.

Праз дзень пасля нараджэння верблюдзяня ўжо ходзіць. Але відаць, што ягоныя ножкі яшчэ слабыя.

Апошнія навіны