BE RU EN

У Беларусі выраслі стаўкі ўтылізацыйнага збору

  • 31.03.2024, 18:34

Увезці ў краіну аўто стане яшчэ даражэй.

У Беларусі змяняюцца стаўкі ўтылізацыйнага збору на некаторыя віды і катэгорыі транспартных сродкаў. Адпаведная пастанова «ўраду» была прынятая 18 сакавіка 2024 года. З 31 сакавіка пастанова пачынае дзеянне.

Сярод іншага, павялічваюцца стаўкі для юрыдычных асобаў пры ўвозе аўтатранспарту з аб'ёмам рухавіку да адной тысячы куб. см, ад адной, двух, трох і 3,5 тысячы куб. см. Таксама выраслі стаўкі збору на больш магутную тэхніку, уключаючы спецыялізаваную.

Даведацца памер утылізацыйных ставак для кожнага віду транспарту можна тут.

Акрамя таго, змяніліся катэгорыі ставак утылізацыйнага збору: да трох гадоў уключна і старэйшых за тры гады з даты выпуску. Раней было тры віды: да трох гадоў, ад трох да сямі і старэйшых за сем гадоў.

Тэрмін для падачы дакументаў аб крытэрах самаходных машынаў павялічаны і складае цяпер адзін год.

Апошнія навіны