BE RU EN

У Менску аўтамабіль уляцеў у ліхтар і загарэўся

  • 30.03.2024, 13:45

Аварыя адбылася на МКАД.

У суботу 30 сакавіка раніцай кіроўца не справіўся з кіраваннем і ўляцеў у ліхтар на МКАД. Пасля чаго аўтамабіль загарэўся, паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Здарэнне адбылося сёння блізу шостай. 67-гадовы кіроўца Mazda ехаў па МКАД і не ўзяў да ўвагі ўмовы надвор'я пры выбары хуткасці. У выніку мужчына не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль занесла, ён уляцеў у ліхтар, выехаў за межы праезнай часткі і загарэўся.

Кіроўца дастаўлены ў медустанову для абследавання. На месцы працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Ленінскага РУУС Менска і МНС.

Апошнія навіны