BE RU EN

У Беларусі абмяжоўваюць наведванне лясоў

  • 30.03.2024, 10:50

Адразу ў 31 раёне.

Наведванне лясоў абмежаванае ў 31 раёне Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа, размешчаная на сайце Мінлясгаса.

У Менскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Барысаўскім, Бярэзінскім, Валожынскім, Пухавіцкім, Салігорскім і Чэрвеньскім раёнах.

У Магілёўскай – у Бялыніцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Клічаўскім, Кіраўскім, Круглянскім, Асіповіцкім і Шклоўскім.

У Берасцейскай – у Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Пінскім і Столінскім.

У Гомельскай – у Жлобінскім, Акцябрскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Светлагорскім.

У Гарадзенскай – у Ваўкавыскім, Воранаўскім і Лідскім.

У Віцебскай – у Лепельскім раёне.

Апошнія навіны