BE RU EN

Брытанская выведка паказала вынікі ўдараў УСУ па Севастопалі

  • 30.03.2024, 8:33

Апублікаваныя спадарожнікавыя фота.

Выведка Злучанага Каралеўства апублікавала спадарожнікавыя здымкі нападу Украіны на аб'екты Чарнаморскага флоту РФ у акупаваным Севастопалі, які быў ажыццёўлены 24 сакавіка гэтага года, а таксама правяла іх аналіз.

Высновы выведнікаў апублікаваныя ў новым аглядзе Мінабароны Вялікай Брытаніі.

У паведамленні гаворыцца, што ў выніку гэтай аперацыі ўкраінскіх вайскоўцаў былі падбітыя два расейскія БДК класу «Рапуха» і выведны карабель «Юрый Іваноў», а таксама танкі.

Акрамя таго, пашкоджанні атрымалі тры будынкі цэнтра сувязі ЧФ РФ.

Брытанская выведка акцэнтуе ўвагу на тым, што серыя паспяховых нападаў Украіны на аб'екты ЧФ РФ у Севастопалі прымусіла ворага перамяшчаць дарагія караблі ва ўсходнюю частку Чорнага мора.

Апошнія навіны