BE RU EN

Зяленскі ўзгадніў прызначэнне былога сакратара РНБА Данілава амбасадарам Украіны ў Малдове

  • 29.03.2024, 21:20

Данілаў займаў пасаду сакратара РНБА з 2019 года.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзгадніў прызначэнне былога сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Аляксея Данілава на пасаду амбасадара Украіны ў Малдове, паведаміў украінскі лідар у звароце паводле вынікаў 765-га дня вайны.

Зяленскі адзначыў, што Малдова – надзвычай важная для Украіны дзяржава, беручы да ўвагі выклікі бяспекі і двухбаковае ўзаемадзеянне паміж краінамі.

26 сакавіка Аляксея Данілава звольнілі з пасады сакратара РНБА, якую ён займаў з 2019 года. Гэтую пасаду заняў былы кіраўнік Службы знешняй выведкі Украіны Аляксандр Літвіненка. Зяленскі, каментуючы перастаноўкі, заявіў, што прадаўжае «перазагрузку сістэмы кіравання», а Данілаў «пераводзіцца на іншы кірунак».

Апошнія навіны