BE RU EN

МЗС Літвы выклікала беларускага дыпламата праз агрэсіўную рыторыкі Лукашэнкі

  • 29.03.2024, 20:21

Яраславу Хмылю ўручылі ноту.

29 сакавіка Міністэрства замежных справаў Літоўскай Рэспублікі выклікала часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь Яраслава Хмыля і ўручыла яму ноту пратэсту, паведамляе Delfi.lt.

У ноце выказваецца катэгарычны пратэст у сувязі з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі 26 сакавіка на сустрэчы з камандаваннем беларускага войска, у якіх змяшчаюцца неабгрунтаваныя абвінавачанні ў нібыта ваеннай пагрозе Беларусі з боку Літвы і даюцца ўказанні пра падрыхтоўку беларускага войска да магчымага супрацьстаяння з краінамі Балтыі і Польшчай.

МЗС Літвы зазначыў, што падобныя заявы могуць быць зразуметыя як далейшая эскалацыя агрэсіўнай знешняй палітыкі беларускіх уладаў і з'яўляюцца абсалютна непрымальнымі.

Апошнія навіны