BE RU EN

Андрэй Макарэвіч паставіў на месца расейцаў

  • 29.03.2024, 16:36

Наконт тэракта ў «Крокусе».

Лідар расейскага гурта «Машына часу» Андрэй Макарэвіч, які адкрыта асуджае пуцінскі рэжым і вайну ва Украіне, выказаўся наконт псеўдапатрыётаў РФ, якія патрабуюць ад зорак спагады да пацярпелых падчас тэракту ў Падмаскоўі. Артыст паставіў на месца заўзятых плакальшчыкаў, падкрэсліўшы, што допісы на гэтую тэму - «пошлы занятак».

Акрамя гэтага, Макарэвіч паспачуваў усім расейцам, што абралі для сябе жыццё ў тэрарыстычнай дзяржаве, якая праводзіць генацыд украінцаў. Адпаведны допіс з'явіўся ў яго Facebook, піша obozrevatel.com.

«Тут некаторыя ахоўнікі новай маральнасці насмуродзілі ў сеціве – як гэта Макарэвіч не пракаментаваў падзеі ў «Крокусе»? Не спачувае! Дык вось, па-першае, публічнае вырыванне ўласных валасоў на абшарах інтэрнэту ўважаю за пошлы занятак. Можаш дапамагчы - дапамажы. А траскатні не трэба», - пачаў расейскі артыст.

Ён запэўніў, што спачувае не толькі ахвярам тэрарыстаў у «Крокус Сіці Хол», але і іншым грамадзянам РФ, намякнуўшы на вайну ва Украіне і крывавы крамлёўскі рэжым.

«Вядома, спачуваю. І ахвярам трагедыі ў «Крокусе». І ўвогуле ўсім жыхарам Расеі, якія сёння знаходзяцца там, дзе яны знаходзяцца. Але вось тут сапраўды дапамагчы не магу. Ваш выбар», - скончыў артыст.

Апошнія навіны