BE RU EN

Расейцы рыхтуюцца да абароны Крыма

  • 29.03.2024, 15:49

На акупаваную паўвыспу перакінулі танкавы батальён.

Расейцы працягваюць назапашваць браняваную тэхніку ў Крыме. Нядаўна ў Еўпаторыю перакінулі блізу 31 танка. Пра гэта паведамляе ваенны рух украінцаў і крымскіх татараў "АТЭШ".

- Так, паводле нашай інфармацыі, у Еўпаторыю, не так даўно, прыбыў 31 танк, што кажа нам аб перакідванні цэлага танкавага батальёна", - піша ваенны рух.

Адзначаецца, што аднаму з агентаў "АТЭШ" удалося перагаварыць з афіцэрам падраздзялення. Высветлілася, што танкавы батальён перакінулі для ўзмацнення крымскай групоўкі.

Апошнія навіны