BE RU EN

Расейскія самалёты скінулі яшчэ дзве бомбы ФАБ на Белгародскую вобласць

  • 29.03.2024, 12:55

Пачалася эвакуацыя.

Расейскія вайсковыя самалёты зноў скінулі авіябомбы на Белгародскую вобласць. Чарговыя два ФАБ знайшлі ў раёне вёсак Безымена і Нячаеўка, у першым выпадку жыхароў вёскі эвакуавалі, у другім надумалі эвакуацыю не праводзіць.

Аб гэтым піша расейскае выданне ASTRA. Усяго, паводле звестак журналістаў, толькі за апошні тыдзень у рэгіёне было 11 скідаў бомб.

Яшчэ дзве авіябомбы ў Белгарадскай вобласці знайшлі 28 сакавіка.

«ФАБ-250 была знойдзеная ў раёне сяла Безымена раніцай 28 сакавіка, паведамляюць крыніцы ASTRA. Больш за 140 жыхароў вёскі былі эвакуаваныя. Да вечара авіябомбу вывезлі і знішчылі. У гэты ж дзень ФАБ-500 знайшлі ў вёсцы Нячаеўка. Знішчаць боепрыпас плануюць сёння. Мясцовых жыхароў не эвакуавалі», - адзначана ў паведамленні.

Яшчэ плюс дзве: расейскія самалёты зноў скінулі авіябомбы на Белгарадшчыну, людзей эвакуавалі

Разам з гэтымі бомбамі толькі за апошні тыдзень у Белгародскай вобласці знайшлі мінімум 11 ФАБ.

500-кілаграмовая авіябомба 27 сакавіка была знойдзеная ў раёне вёскі Бяссонаўка, знішчылі яе на наступны дзень.

А 20-21 сакавіка паведамлялася аб яшчэ двух ФАБ, якія ўпалі на Белгародскую вобласць. Адну з іх знайшлі ў вёсцы Увядзенская Готня, яе знішчылі на палігоне. Другую, якой расейскія акупанты спрабавалі атакаваць байцоў РДК і легіён Свабода Расеі ў Козінцы, пілот “згубіў” над сялом Замосце.

“Фугасная авіябомба дагэтуль ляжыць на выездзе з вёскі, таму што сапёры і ратавальнікі не могуць прыступіць да яе вымання з зямлі. Праз мітусню, якая робіцца ў Грайвароне ў сувязі з атакай дыверсантаў і вялікай колькасцю разбураных аб'ектаў, да бомбы нікому проста няма справы. Да таго ж, гэта далёка не адзіны ФАБ, які ўпаў у гэтым раёне за апошнія дні», - пісала адно з расейскіх выданняў 22 сакавіка.

Апошнія навіны