BE RU EN

Зяленскі: РФ плануе контрнаступ на пачатак лета

  • 28.03.2024, 20:05

Кіеву патрэбная больш актыўная ваенная дапамога.

Расея рыхтуе новы наступ на тэрыторыю Украіны. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв'ю CBS News, запісаным падчас ягонай паездкі ў Сумскую вобласць 27 сакавіка.

Паводле ягоных словаў, Кіеў ужо інфармаваў заходніх хаўруснікаў пра гэта.

«Расея будзе рыхтаваць контрнаступальныя дзеянні, і гэта можа быць канец траўня, можа быць чэрвень месяц», – сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сувязі з новай пагрозай з боку Масквы Кіеву патрэбная больш актыўная ваенная дапамога.

«Мы павінны не толькі рыхтавацца, не толькі стабілізаваць [сітуацыю]. Таму што партнёры, часам яны вельмі радуюцца, што мы стабілізавалі становішча, яны "трымаюць за нас кулакі" і кажуць: "О’кей, у вас ёсць сіла". Але мы кажам: "Не, нам патрэбна зараз дапамога!" Цяпер для таго, каб рыхтаваць адпаведныя брыгады, якім давядзецца ваяваць за нашу зямлю, асабліва ў момант контрнаступу», – падкрэсліў Зяленскі.

Апошнія навіны