BE RU EN

Кангрэс ЗША адобрыў продаж ракет Польшчы

  • 28.03.2024, 17:50

Гэта значна ўзмоцніць польскія магчымасці стрымлівання і абароны.

Кангрэс Злучаных Штатаў ухваліў продаж Польшчы ракет класа паветра-зямля вялікай далёкасці JASSM-ER, паветра-паветра сярэдняй далёкасці AMRAAM і малой далёкасці AIM-9X.

Пра гэта ў X паведаміў міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

- Вельмі добрая навіна для нашых вайскоўцаў. Кангрэс ЗША ўхваліў продаж Польшчы паветраных баявых сродкаў: JASSM-ER, AMRAAM і AIM-9X, - адзначыў ён.

Са слоў Касіняка-Камыша, гэта значна ўзмоцніць польскія магчымасці.

Апошнія навіны