BE RU EN

У СІЗА Пецярбурга адправілі беларуса, які трымаў на ланцугу і катаваў голадам сваю дачку

  • 28.03.2024, 14:36

Дзяўчынцы 12 гадоў.

Суд у расейскім Санкт-Пецярбургу адправіў у СІЗА 43-гадовага беларуса, якога падазраюць у катаванні 12-гадовай дачкі. Аб гэтым паведамілі ТАСС у аб'яднанай прэс-службе судоў горада.

Паводле версіі следства, мужчына сістэматычна збіваў дзяўчынку, утрымліваў яе на ланцугі і пазбаўляў ежы.

Як піша ТАСС, абвінавачаны - ураджэнец Віцебскай вобласці. Раней расейскі тэлеканал РенТВ паведамляў, што яго клічуць Мікалай Цімафееў. Ён пераехаў у Расею, жадаючы выратаваць дачку ад маці-жлукты, чапляючы дзяўчынку на ланцуг, каб тая не хадзіла гуляць, часта не даваў ёй паесці.

Паведамляецца, што пасля чарговай сваркі дзяўчынка стукнулася аб сценку рукой і патрапіла ў лякарню. Там яна расказала пра тое, як жыве, пасля чаго яе змясцілі ў сацыяльны прытулак.

Паводле артыкула аб катаванні малалетніх мужчыну пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны