BE RU EN

У Беларусі зноў забаранілі два папулярныя пральныя парашкі

  • 28.03.2024, 12:24

За што?

У Беларусі забаранілі парашок Ariel Automat "Аквапудра з водарам вербены" і капсулы для мыцця Tide "Альпійская свежасць". Першы парашок вырабляе ў Расеі ТАА "Проктер энд Гэмбл-Навамаскоўск", а другі - Procter\u0026 Gamble Amiens S.A.S. у Францыі.

Абодва парашкі не адпавядаюць паказчыку “пенаўтваральная здольнасць”. Для машынак з франтальнай загрузкай яны ўтвораць занадта шмат пены, хоць на пакаваннях напісана, што пасуюць для ўсіх тыпаў пралак. Ariel да таго ж адмывае горш: яго мыйная здольнасць была 56,8% пры норме не менш за 85%.

З 1 красавіка 2024 года гэтыя парашкі будзе забаронена прадаваць і ўвозіць, а ўжо ўвезеныя канфіскуюць з продажу.

У пачатку сакавіка пад забарону таксама патрапілі "Персіл Калор Гель" ад ТАА "Хенкель Рус" і "Дэні Тотал для каляровага" ад ТАА "ЛАБ Індастрыз".

Апошнія навіны