BE RU EN

Акупанты спрабавалі замінаваць Дняпро і выпадкова падарвалі саміх сябе

  • 28.03.2024, 12:02

Відэафакт.

Камандзір падраздзялення Птахі Мадзяра Робэр Броўдзі падзяліўся відэа з вельмі смешным прыкладам самаліквідацыі занадта самаўпэўненых акупантаў у Херсонскай вобласці, піша nv.ua.

Забраўшыся досвіткам у лодку, двое расейцы надумалі замінаваць Дняпро, аднак ужо вельмі хутка дорага за гэта заплацілі.

Рэч у тым, што, калі адзін з салдат супраціўніка ўзяўся за чарговую міну, каб кінуць яе ў ваду, тая нечакана здэтанавала проста ў яго ў руках, у выніку чаго ад захопнікаў засталіся толькі клубы шызага дыму над вадой.

"Бясспрэчныя лідары на сакавіцкую прэмію Дарвіна", – адзначыў Броўдзі, каментуючы фіяска расейцаў.

Апошнія навіны