BE RU EN

У Пінскім раёне МАЗ збіў супрацоўніка ДАІ

  • 28.03.2024, 11:30

Інспектар памёр.

У Пінскім раёне ў аварыі загінуў супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі. Як паведамілі ў МУС, аварыя адбылася раніцай 28 сакавіка на 99-м км аўтадарогі Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін, паблізу вёскі Стытычава Пінскага раёна.

Паводле версіі МУС, 40-гадовы кіроўца аўтамабіля MAЗ "здзейсніў наезд на 35-гадовага супрацоўніка АДАІ Пінскага ГАУС, які нёс службу нагляду за дарожным рухам на гэтым адцінку".

Міліцыянт загінуў.

«Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны і ўмовы здарэння», - паведамілі ў ДАІ.

Апошнія навіны