BE RU EN

Аналітыкі ISW расказалі, што адбываецца франтах вайны ва Украіне

  • 28.03.2024, 10:11

Расейскія акупанты прасоўваюцца на Данбасе, УСУ - контратакуюць.

Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны (ISW) агучылі сітуацыю на Данбасе за ўчора.

Напярэдадні кіраўнік МА РФ павіншаваў УС РФ з захопам Іваноўскага, хоць аналітыкі з ISW не бачаць візуальнага таму пацвярджэння.

Украінскія вайсковыя карэспандэнты пішуць аб тым, што супраціўнік актывізаваў перакідку вайсковай тэхнікі і асабовага складу праз Кадзіеўку, Папасную і Першамайск. Пры гэтым не было сказана, куды МА РФ перакідвае свае войскі, аднак усе гэтыя трасы вядуць наўпрост у Бахмут.

На Аўдзееўскім кірунку вораг мае прасоўванне на захад ад горада. Так, кадры з геалакацыяй ад 27 сакавіка паказалі прасоўванне войска Пуціна ў раёне Бердзічаў і Арлоўкі. Z-блогеры пішуць аб баявых дзеяннях у самой Сямёнаўцы, аднак УСУ паспяхова контратакуюць ворага.

Расейскія паблікі пішуць аб прасоўванні УС РФ на 200 метраў на захад ад Арлоўкі і на 200 метраў на захад ад Тоненькага.

Кадры з геалакацыяй ад 27 сакавіка паказалі прасоўванне акупантаў у цэнтральнай частцы Новаміхайлаўкі.

Ідуць баі ў раёне Ураджайнага і Старамайорскага на мяжы з Запарожскай вобласцю.

Апошнія навіны