BE RU EN

У Гародні таксі ўляцела ў грузавік

  • 27.03.2024, 21:25

Пасажыра выратаваў рэмень бяспекі.

Дзяржаўтаінспекцыя паведамляе, што аварыя адбылася ў 15.10 на вуліцы Вольгі Саломавай у Гародні. На відэа заўважна, як грузавік Iveco паварочвае налева і ў гэты момант у яго ўлятае аўтамабіль таксі Volkswagen.

ДАІ паведамляе, што ДТЗ адбылося ў выніку невыканання таксістам бяспечнай дыстанцыі. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

«Варта дадаць, што ў аўтамабілі-таксі знаходзіўся пасажыр, які быў прышпілены рэменем бяспекі. Менавіта гэта і дапамагло пасажыру ўнікнуць траўмаў», – сказана ў паведамленні ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Апошнія навіны