BE RU EN

У Ваўкавыскім раёне на вытворчасці загінуў работнік

  • 27.03.2024, 19:32

Ён рамантаваў бетоназмяшальнік.

У Ваўкавыскім раёне на вытворчасці смяротна траўмаваны працаўнік, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.

Паводле следства, удзень 27 сакавіка 34-гадовы работнік ажыццяўляў планавы рамонт бетоназмяшальніка. Падчас выканання работ ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

«На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, фіксуецца следавая карціна, апытваюцца відавочцы, адбіраецца неабходная дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі», – распавялі ў СК.

Апошнія навіны