BE RU EN

На палігоне пад Баранавічамі беларускія вайскоўцы штурмавалі населены пункт

  • 27.03.2024, 15:54

З акустычнай калонкай.

У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці вайсковых падраздзяленняў.

На 230-м агульнавайсковым палігоне праходзіць двухбаковае батальённае тактычнае вучэнне з падраздзяленнямі войскаў Заходняга аператыўнага камандавання, паведамляе Мінабароны.

Адным з этапаў вучэння стаў штурм населенага пункта, падчас якога былі задзейнічаны артылерыйскія падраздзяленні і прымяняліся беспілотныя авіяцыйныя комплексы.

Таксама вайскоўцы ставілі мінна-выбухныя загароды і задзейнічалі рухомую акустычную ўстаноўку для дэмаралізацыі ўмоўнага супраціўніка.

Апошнія навіны