BE RU EN

У Калодзішчах гарэла паліклініка

  • 27.03.2024, 15:11

Пацярпелі два чалавекі.

А 10 раніцы сёння адбылося кароткае замыканне свяцільні ў цокальным паверсе будынка. Гэта прывяло да ўзгарання паперы на стале.

Агонь патушылі медработнікі пры дапамозе вогнетушыцеля. Да прыезду ратавальнікаў будынак самастойна пакінулі блізу 100 чалавек.

Два чалавекі пацярпелі. Яны дастаўлены ў шпіталь, паведамляе МНС.

Апошнія навіны