BE RU EN

У Менску мужчына выбягаў на дарогу перад аўтамабілямі, а два сябрукі яго лавілі

  • 27.03.2024, 11:46

Затрымалі ўсіх.

У Менску затрымалі мужчыну, які выбягаў на дарогу перад аўтамабілямі, і двух ягоных сяброў, паведаміў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.

Мужчыны ва ўзросце ад 25 да 27 гадоў незадоўга да інцыдэнту выпілі. Пазней паміж імі ўзнік канфлікт. Адзін з менчукоў стаў выбягаць на дарогу, прымушаючы кіроўцаў аўто, якія праязджалі, выкарыстоўваць экстранае гамаванне. Іншыя спрабавалі злавіць сябра.

Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох мужчын.

- Распівалі спіртныя напоі. Жэня ўцякаў ад нас, - распавёў адзін з затрыманых.

- Чаму ён ад вас уцякаў?

- Халера яго ведае...

Паводле факту інцыдэнту праводзіцца праверка.

Апошнія навіны