BE RU EN

Сёння раніцай у Беларусі назіралі вельмі рэдкую прыродную з'яву

  • 27.03.2024, 10:00

Фотафакт.

У розных раёнах Беларусі раніцай 27 сакавіка назіралі незвычайнае "закальцаванае" сонца. Гэта прыгожая і даволі рэдкая прыродная з'ява - сонечнае гало. У пабліках з'явіліся яго фатаграфіі, піша "Зеркало".

Такі світанак 27 сакавіка назіралі ў Маладзечне.

Гала бачылі і ў Глыбокім.

"Цудоўная серада пачалася з гала", — напісаў вядомы блогер з Менска "Мерзкі Какабай".

Гала - гэта група атмасферных аптычных з'яў, калі вакол крыніцы святла з'яўляецца другаснае свячэнне, як правіла, мае форму круга, кольцаў, дугі, светлавога слупа або "дыяментавага пылу".

Апошнія навіны