BE RU EN

Раналду заўважылі за стырном Ferrari Daytona SP3 коштам больш за два мільёны даляраў

  • 26.03.2024, 20:15

Такім самым валодае пілот «Формулы-1».

Зорны футбаліст саудаўскага клуба «Аль-Наср» Крыштыяну Раналду быў заўважаны ў Партугаліі на новым шыкоўным аўтамабілі.

Паводле звестак Goal, пяціразовы ўладальнік Залатога мяча праехаўся на спарткары Ferrari Daytona SP3, які быў прэзентаваны ў 2021 годзе.

Паведамляецца, што пад капотам аўто 6,5-літровы рухавік V12 магутнасцю 840 конскіх сілаў. Daytona SP3 разганяецца да 100 км/г за 2,85 секунды, а яе максімальная хуткасць перавышае 340 км/г. Гэты аўтамабіль называюць адным з самых хуткіх у сучаснай лінейцы Ferrari. Ягоны кошт складае больш за два мільёны даляраў.

Вядома, што, акрамя Раналду, такім самым аўтамабілем валодае пілот Ferrari у Формуле-1 Шарль Леклер.

Апошнія навіны