BE RU EN

МТЗ паказаў трактар «Беларус» пасля рэбрэндынгу

  • 26.03.2024, 19:23

Што змянілася?

Менскі трактарны завод апублікаваў у Інстаграме фота і відэа абноўленага легендарнага трактара Belarus 80.1. Асноўная змена, якая кожнаму кідаецца ў вочы - замена традыцыйнага сіняга колеру трактара на чырвоны.

Акрамя таго, абноўленыя мадэлі, як сцвярджаецца, вырабленыя не з металу, а з SMC-матэрыялаў, дзякуючы чаму сталі «лягчэйшымі, больш трывалымі, таннейшымі».

Таксама ў абноўленай версіі трактара ў кабіне выкарыстаныя цэльнашкляныя дзверы, якія палепшылі агляд, а таксама прастакутныя блок-фары замененыя на лінзаваныя модулі. Новы дызайн распрацоўваў адмысловец, які раней працаваў у гішпанскай аўтамабільнай кампаніі SEAT.

Неўзабаве такі ж рэбрэндынг чакае і мадэль Belarus 82.

Інфармацыя аб намеры замяніць у афармленні трактароў сіні колер на чырвоны выклікала пярэчанні і неразуменне, у Міністэрства прамысловасці нават адпраўлялі петыцыю з просьбай гэтага не рабіць. Аднак яна не дала вынікаў.

Абноўленыя Belarus 80 і Belarus 82 выпусцяць у серыйную вытворчасць цягам 2024 года.

Як паведамляў Charter97.org, на днях беларус жорстка звярнуўся да канструктараў МТЗ.

Апошнія навіны