BE RU EN

На жыхарку Гомельскага раёна завялі справу за катаванне пяцігадовай дачкі

  • 26.03.2024, 14:44

Яе таемна зняў на камеру былы муж.

У Гомельскім раёне распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 38-гадовай жанчыны, якая падазраецца ў катаванні сваёй пяцігадовай дачкі, паведамілі ў пракуратуры.

Паводле матэрыялаў справы, маці з сакавіка да жніўня 2023 года выкарыстоўвала насілле ў дачыненні да дзяўчынкі — біла яе па розных частках цела, у тым ліку нагамі па галаве.

Падазраваная знаходзіцца ў разводзе, былы муж пражывае асобна. У яе на выхаванні таксама знаходзіўся 14-гадовы сын.

«Нагодай для распачынання крымінальнай справы паслужыў зварот бацькі, якому старэйшае дзіця паскардзілася на маці, у тым ліку на збіццё. Каб пераканацца ў словах сына, мужчына ўстанавіў у кватэры відэакамеру, якая запісала, як падазроная абыходзілася з малодшай дачкой. Відэазапісы леглі ў аснову прынятай працэсуальнай пастановы», - паведамілі ў пракуратуры.

На жанчыну завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 154 КК (Збіццё, здзейсненае ў дачыненні да непаўналетняга). Дзяцей забралі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Апошнія навіны